Польшча не прызнае вынікі "выбараў" у Беларусі сапраўднымі

"Выбары" ў Беларусі / t.me/chervenby/
Польшча не прызнае вынікі "выбараў" у Беларусі сапраўднымі. Варшава выказвае расчараванне тым, як яны былі праведзеныя ("ва ўмовах парушэння асноўных дэмакратычных працэдур"). Пра гэта гаворыцца ў заяве Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польшча.
Адзначаецца, што праз дзеянні рэжыму Лукашэнкі ў выбарах не маглі ўдзельнічаць незалежныя кандыдаты. Сама кампанія "суправаджалася рэпрэсіямі супраць палітычных апанентаў і запалохваннем прадстаўнікоў беларускай грамадзянскай супольнасці", а значная частка беларусаў "не мелі доступу да незалежнай і дакладнай інфармацыі".
"У выніку гэтых дзеянняў беларускае грамадства фактычна было пазбаўлена права голасу, — заяўляе МЗС Польшчы. — Гэтыя фактары не дазваляюць лічыць вынік сённяшніх выбараў вартым даверу...".
Польшча працягвае заклікаць Мінск "пачаць працэс, вынікам якога стане па-сапраўднаму свабодная і дэмакратычная Беларусь без палітычных зняволеных і пераследу, і якой будуць ганарыцца ўсе грамадзяне".
Tylko 87,6% Białorusinów kocha swojego baćkę?!
— Radosław Sikorski (@sikorskiradek) January 26, 2025
Czy reszta pomieści się we więzieniach?
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.