Аляксандру Лукашэнку на "выбарах" намалявалі больш за 86%

Палітычны фарс у Беларусі / t.me/petrikovnews/
У ноч з 26 на 27 студзеня ЦВК Беларусі агучыў папярэднія вынікі "выбараў" прэзідэнта ("афіцыйныя вынікі" аб'явяць 3 лютага). Аляксандру Лукашэнку намалявалі 86,82%, Сяргею Сыранкову — 3,21%, Алегу Гайдукевічу — 2,02%, Ганне Канапацкай — 1,86%, Аляксандру Хіжняку — 1,74%. Супраць усіх — 3,6%.
Яўка па краіне нібыта склала 85,70%. Сярод абласцей лідыруе Магілёўшчына — больш за 92%! Вядома, што ў Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці напісалі 97,93% яўкі, а ў Лоеўскім — 98,31% (менавіта там заўважылі, што адна і тая ж жанчына галасавала на розных участках, яе фотаздымкі апублікала раённая газета), у Рэчыцкім раёне — 96,4%.
Кампанія суправаджалася масавымі рэпрэсіямі і стварэннем атмасферы страху. Апазіцыйных кандыдатаў не было.
Захад, Украіна ўжо заявілі пра палітычны фарс, арганізаваны рэжымам Лукашэнкі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.