Ці памяняе Лукашэнка палітвязняў на “перагорнутую старонку” — эфір

Вольга Лойка і Андрэй Ягораў

Вольга Лойка і Андрэй Ягораў / Еўрарадыё

Тэма палітвязняў і іх вызвалення гучыць на ўсіх палітычных (і не толькі) мерапрыемствах з удзелам палітыкаў, актывістаў, грамадскіх ды культурніцкіх дзеячаў. Не стала выключэннем і канферэнцыя “Новая Беларусь”, якая прайшла нядаўна. Толькі гэтым разам размова пайшла ў нечаканым кірунку: ўжо на першай дыскусійнай панэлі экс-спікер Каардынайцыйнай рады, палітолаг і метадолаг Андрэй Ягораў нечакана прапанаваў дзеля вызвалення палітвязняў пайсці на прызнанне легітымнасці Лукашэнкі.

Што прымусіла ўзняць падчас канферэнцыі “Новая Беларусь” тэмы прызнання легітымнасці Лукашэнкі ў абмен на вызваленне палітвязняў і ад каго гэтае прызнанне мусіць ісці? Ці гатовыя беларускія дэмсілы прыняць такую тактыку і ці пойдзе насустрач рэжым? Ці не стане такая тактыка згодай з боку дэмсіл і Захада “перагарнуць старонку” і пачаць супрацу з рэжымам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць рэдактарка выдання “План Б”, былая палітзняволеная Вольга Лойка і экс-спікер Каардынайцыйнай рады, дэлегат фракцыі “Беларусы” ў КР, палітолаг і метадолаг Андрэй Ягораў у 14:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі