Курс долара ў Беларусі апусціўся ніжэй за 3,1 рубля
Долары, ілюстрацыйнае фота
На таргах 5 жніўня на Беларускай валютна-фондавай біржы долар страціў больш за 3 капейкі. У выніку курс амерыканскай валюты апусціўся да да мінімуму за 8,5 месяца.
Затое крыху падаражэў еўра, а курс расійскага рубля ўзняўся на максімум амаль за 3 тыдні.
Вынікі валютных таргоў 5 жніўня:
Долар ЗША: 3,0916 (-0,0320 / -1,02%);
Еўра: 3,3850 (+0,0126 / +0,37%);
Расійскі рубель: 3,6099 (+0,0014 / +0,04%);
Кітайскі юань: 4,3081 (+0,0006 / +0,01%).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.