У аўторак амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца дажджы, а месцамі і навальніцы
У Беларусі ў бліжэйшыя дні пройдуць дажджы і навальніцы
Удзень у аўторак, 6 жніўня, амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, а месцамі і навальніцы. У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +11 да +17 градусаў (у Мінску — ад +12 да +14), у дзённыя гадзіны — ад +21 да +27 (у сталіцы — 22-24 цяпла).
Падобныя ўмовы надвор'я захаваюцца ў сераду.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.