Польскія памежнікі на мяжы з РБ забралі ў беларуса фуру, а яго затрымалі
Кошт фуры ацанілі на суму каля 200 тысяч долараў
Польскія памежнікі на мяжы з РБ забралі ў беларуса фуру DAF, а яго затрымалі. У іх з'явілася падазрэнне, што з VIN-нумарам грузавіка праводзіліся маніпуляцыі. Распачатая крымінальнай справа.
Як піша strazgraniczna.pl, 47-гадовы грамадзянін Беларусі спрабаваў выехаць з Польшчы праз пункт пропуску "Кукурыкі". Кошт фуры ацанілі на суму каля 200 тысяч долараў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.