Блогер і былы палітвязень распавёў, што "ляжыць у анкалогіі"
Вадзім Ермашук
Instagram-блогер і былы палітвязень Вадзім Ермашук (Vadimati) распавёў, што "ляжыць у анкалогіі". Верагодна, гэта анкалагічнае аддзяленне Гродзенскай універсітэцкай клінікі, піша hrodna.life.
Ермашук выйшаў на волю ў канцы чэрвеня. За кратамі ён быў амаль тры гады. У снежні 2021-га яго асудзілі на тры гады калоніі агульнага рэжыму за "абразу дзяржаўных сімвалаў" і "абразу Лукашэнкі". Сваёй віны Вадзім Ермашук не прызнаў, на судзе адмовіўся даваць паказанні. Праваабаронцы прызналі яго палітвязнем.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.