Беларускі летуценнік: ад новых кніг да пікнікоў з нацыянальным каларытам — эфір

Фота:gutenbergpublisher.eu/

Фота:gutenbergpublisher.eu/

У беларускім выдавецтве Gutenberg Publisher з Кракава выйшла адна з найлепшых кніг міжваеннага польскага пісьменніка Карнэля Макушыньскага “Д’ябал з сёмага класа”. І гэта ўжо 23-і “тытул” у каталогу выдавецтва. Але “беларускі Кракаў” сённяшняга дня багаты не толькі выдавецтвам. Днямі ў гэтым прыгожым польскім горадзе мясцовыя беларусы зладзілі вельмі цікавае мерапрыемства — пікнік “Летуцень”, які сабраў шмат гасцей не толькі з мясцовай беларускай суполкі, але і з іншых гарадоў Польшчы.

Ці лёгка рабіць беларускую справу ў эміграцыі і з якімі праблемамі даводзіцца сутыкацца? Чым адметная новая кніга выдавецтва і кракаўскага пікніка ад іншых мерапрыемстваў такога ж кшталту? Якія планы ў выдавецтва і арганізатараў беларускіх імпрэзаў і якой дапамогі яны чакаюць ад беларусаў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць кіраўніца выдавецтва Gutenberg Publisher Валянціна Андрэева і адна з трох галоўных арганізатарак пікніка “Летуцень”, старшыня таварыства “Крок”, паэтка і псіхатэрапеўтка Кася Іофе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі