Урад зноў вырашае праблемы Беларускай нацыянальнай біятэхналагічнай карпарацыі

БНБК пабудавалі ў Пухавіцкім раёне

БНБК пабудавалі ў Пухавіцкім раёне / БЕЛТА

Урад зноў вырашае праблемы Беларускай нацыянальнай біятэхналагічнай карпарацыі. Апублікаваная пастанова, згодна з якой Беларусбанк атрымаў гарантыі ў пагашэнні запазычанасці па крэдытах. На якія сумы выдаюцца такія “гарантыі” — невядома, пастанова Саўміна, апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, часткова схаваная пад грыфам “для службовага выкарыстання”. Гаворка можа ісці пра дзясяткі мільёнаў рублёў. Прынамсі адзін з крэдытаў складае 15,3 млн рублёў. Яго выдалі "для фінансавання закупкі ўраджаю 2024 года ў рамках дзяржзамовы".

Чарговы "топ-праект", якім ганарыўся Аляксандр Лукашэнка, не стаў "карпарацыяй мары", не прыносіць прыбыткі, а толькі генеруе страты для беларускай эканомікі — не першы раз просіць дапамогі. Сёлета Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, а таксама аблвыканкамы павінны забяспечыць фінансаванне набыцця сельгаспрадукцыі Беларускай нацыянальнай біятэхналагічнай карпарацыі і не абавязкова за грошы.

БНБК створана ўказам Лукашэнкі ў 2016-м, яе будавалі з 2019-га ў Пухавіцкім раёне. Гендырэктар карпарацыі — гэта былы прэм'ер Кыргызстана Даніяр Усенаў (цяпер ён Данііл Урыцкі), які ўцёк у РБ і атрымаў прытулак. Як паведамляла БЕЛТА, на праект было патрачана 700 мільёнаў долараў. Ён быў рэалізаваны пры кітайскай падтрымцы. Аднак не ўсё было пралічана і ў працэсе рэалізацыі праекта выявіліся шматлікія праблемы.

Урад зноў вырашае праблемы Беларускай нацыянальнай біятэхналагічнай карпарацыі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі