У Мінску разлілося небяспечнае хімічнае рэчыва

На месцы здарэння

На месцы здарэння / t.me/mchs112by/

У Мінску з чыгуначнага кантэйнера разлілося небяспечнае хімічнае рэчыва — бензілхларыд. Здарэнне адбылося ў пятніцу каля вуліцы Казінца. На месцы працавалі спецыялісты хімічнай і радыяцыйнай абароны МНС. 

Высветлілася, што пры фарміраванні складу цягніка каля 14:30 дзяжурным персаналам станцыі быў выяўлены працёк раствора бензілхларыда з кантэйнера. У 15:50 чыгуначнікі транспартавалі вагон на станцыю "Мінск-Сартавальны", каб ліквідаваць працёк з кантэйнера. Яго астуджалі вадой, стварылі пенную падушку. Пасля гэтага кантэйнер ускрылі, з яго дасталі ёмістасці.

МНС сцвярджае, што пацярпелых няма, як і "пагрозы жыццю і здароўю насельніцтва". Прычына здарэння яшчэ высвятляецца. Парушэнне цэласнасці ёмістасці для перавозкі бензілхларыда магло адбыцца пры яе транспарціроўцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі