Канада стала першай краінай, якая ўвяла санкцыі супраць Мікалая Лукашэнкі
Мікалай Лукашэнка
Канада стала першай краінай, якая ўвяла санкцыі супраць Мікалая Лукашэнкі, малодшага сына Аляксандра Лукашэнкі. Ён трапіў у пашыраны "чорны спіс". Новыя санкцыі прынялі да гадавіны прэзідэнцкіх выбараў 2020-га і пачатку пратэстаў супраць фальсіфікацыі іх вынікаў.
Акрамя Лукашэнкі-малодшага, у новым санкцыйным спісе 9 чалавек і 6 арганізацый: "Мінскі электратэхнічны завод", "КБ "Дысплэй", “Мінскі навукова-даследчы інстытут прыборабудаўніцтва”, Навукова-даследчы інстытут электронных вылічальных машын, ААТ “Планар”, “Гомсельмаш”.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.