Прадстаўнік Пекінскага ўніверсітэта расказаў пра таямніцу Мікалая Лукашэнкі
![Мікалай Лукашэнка](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-07/nikolaj-lukashenko_novyj-razmer_1.jpg.webp?itok=aeeTMzJH)
Мікалай Лукашэнка / БТ
Мікалай Лукашэнка падчас навучання ў Пекінскім універсітэце трымае ў сакрэце, чый ён сын. Пра гэта ў праграме "Галоўны эфір" расказаў сакратар партыйнага камітэта Пекінскага ўніверсітэта Хао Пін.
"Ён вельмі сціплы. Ён нікому не кажа, што ён сын прэзідэнта. Калі б пра гэта даведаліся, ці магчыма было наогул вучыцца?" — кажа Хао Пін. Пры гэтым ён назваў малодшага сына Лукашэнкі найлепшым студэнтам на курсе.
Таксама Хао Пін паведаміў са словаў выкладчыкаў, што ўсе беларускія студэнты, якія навучаюцца ў Пекінскім універсітэце па праграме абмену, вельмі руплівыя.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.