"Гэта вы — мама Колі?" Блогер Андрэй Павук патэлефанаваў Ірыне Абельскай
Ірына Абельская і Мікалай Лукашэнка
Блогер Андрэй Павук патэлефанаваў на “прамую лінію” да Ірына Абельскай і запытаў, ці з’яўляецца яна маці Колі Лукашэнкі.
Спярша ён запытаў яе, чаму ў Беларусі такая дрэнная дэмакратычная сітуацыя. Абельская са смехам адказала, што гэта “філасофскае пытанне”, тады Павук прапанаваў больш простае.
— Скажыце, Ірына Сцяпанаўна, гэта ж вы мама Колі… Мікалая Лукашэнкі?
— Мы на гэтыя пытанні з вамі не размаўляем. Задавайце пытанні па дэмаграфічнай сітуацыі, — адказала Абельская, адразу змяніўшыся ў тоне.
Павук паспрабаваў вывесці тэму на пытанне "традыцыйных сямейных каштоўнасцяў", пра якія часта кажа Лукашэнка-старэйшы, але Абельская паклала слухаўку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.