10-гадовая дзяўчынка ў Мінску выпала з акна сёмага паверха
Акно ў пад'ездзе
Мінская міліцыя 8 жніўня каля 22-й гадзіны атрымала паведамленне пра падзенне дзіцяці з вышыні. На месца неадкладна выбыла следча-аператыўная група.
Выявілася, што 10-гадовая дзяўчынка спускалася па лесвіцы, каб праводзіць сябровак, якія гасцявалі ў яе. На лесвічнай пляцоўцы сёмага паверха пад'езда дзяўчынка абаперлася аб закрытае акно. Аднак шыба не вытрымала вагі пяцікласніцы і лопнула.
Медыкі хуткай спрабавалі рэанімаваць дзіця на месцы здарэння, але дзяўчынка памерла ад атрыманых траўмаў.
У інспекцыі па справах непаўналетніх кажуць, што дзяўчынка выхоўвалася ў поўнай сям'і, яна не была ў сацыяльна небяспечным становішчы і не трапляла ў поле зроку міліцыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.