У Віцебск на месца, дзе на хлопчыка ўпала брама, прыязджаў міністр спорту

Сяргей Кавальчук каля той самай брамы

Сяргей Кавальчук каля той самай брамы / t.me/mst_gov_by/

У Віцебск на месца, дзе 5 жніўня на хлопчыка ўпала футбольная брама, прыязджаў міністр спорту Сяргей Кавальчук. Ён агледзеў яго і загадаў кіраўнікам спартыўных арганізацый "ўзяць пад персанальны кантроль арганізацыю вучэбна-трэніровачных заняткаў". Міністр "даручыў правесці дасканалае расследаванне, прыцягнуць вінаватых да адказнасці". Тым часам Следчы камітэт распачаў крымінальную справу па артыкуле "неналежнае выкананне абавязкаў па забеспячэнні бяспекі жыцця і здароўя малалетняга".

У Спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школе алімпійскага рэзерву "Камсамолец" на футбольным полі крытага манежа гулялі трое дзяцей. Калі мяч трапіў у сетку брамы, васьмігадовы хлопчык палез па яго і падняў незамацаваную футбольную браму. Яна павалілся на дзіця, прычыніўшы яму сур'ёзныя пашкоджанні галавы. Уначы яго перавезлі ў Мінск у РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі, ён па-ранейшаму ў рэанімацыі. Стан ацэньваецца бліжэй да сярэдняй цяжкасці. 

У Віцебск на месца, дзе на хлопчыка ўпала брама, прыязджаў міністр спорту
У Віцебск на месца, дзе на хлопчыка ўпала брама, прыязджаў міністр спорту

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі