На юнага футбаліста ў Віцебску на трэніроўцы ўпала брама

Здарэнні з футбольнымі брамамі, якія падаюць на дзяцей, нярэдкія (ілюстрацыйнае фота)

Здарэнні з футбольнымі брамамі, якія падаюць на дзяцей, нярэдкія (ілюстрацыйнае фота) / pixabay.com

На юнага футбаліста ў Віцебску на трэніроўцы ўпала брама, калі ён лез за мячом, піша "Трыбуна" са спасылкай на свае крыніцы. 9-гадовы хлопчык атрымаў цяжкія траўмы галавы і грудной клеткі, знаходзіцца ў рэанімацыі абласной клінічнай бальніцы.

Пра здарэнне раней паведаміла Міністэрства аховы здароўя. З яго вынікала, што здарэнне адбылося ў Спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школе алімпійскага рэзерву "Камсамолец". А Мінспорту дадало, што пацярпелы — навучэнец аддзялення футбола.

У панядзелак у Віцебску рэспубліканскі кансіліум з удзелам вядучых лекараў-спецыялістаў рэспубліканскага ўзроўню разглядаў пытанне аб прымяненні розных сучасных методык лячэння хлопчыка, які знаходзіцца ў цяжкім стане.

Здарэнні з футбольнымі брамамі, якія падаюць на дзяцей, нярэдкія. Летась такі выпадак быў у аздараўленчым лагеры. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі