У Віцебску падчас заняткаў спортам школьнік атрымаў цяжкія траўмы

Хлопчыка завезлі ў Віцебскую абласную клінічную бальніцу (ілюстрацыйнае фота)

Хлопчыка завезлі ў Віцебскую абласную клінічную бальніцу (ілюстрацыйнае фота) / belmedsnab.by

У Віцебску падчас заняткаў спортам школьнік атрымаў цяжкія траўмы. Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, здарэнне адбылося ў Спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школе алімпійскага рэзерву "Камсамолец". Яго падрабязнасці не паведамляюцца. Мінспорту заявіла, што высвятляе абставіны. Пацярпелы — навучэнец аддзялення футбола.

У хлопчыка цяжкая чэрапна-мазгавая траўма, удар галаўнога мозгу і грудной клеткі, пералом асновы чэрапа. "Хуткая" завезла пацярпелага ў Віцебскую абласную клінічную бальніцу, дзе хлопчыка змясцілі ў рэанімацыю. Ён знаходзіцца ў цяжкім стане. За жыццё школьніка змагаюцца лекары.

Увечары ў панядзелак у Віцебску пройдзе рэспубліканскі кансіліум з удзелам вядучых нейрахірургаў, спецыялістаў кафедраў неўралогіі і нейрахірургіі, анестэзіялогіі і рэанімацыі рэспубліканскага ўзроўню. Яго ўдзельнікі разгледзяць пытанне аб прымяненні розных сучасных методык лячэння.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі