Беларусь перакіне на мяжу з Украінай "Іскандэры" і "Паланэзы"
Беларуская мяжа
Беларусь перакіне ў памежныя з Украінай рэгіёны рэактыўныя сістэмы " Паланэз" і комплексы "Іскандэр", вынікае з заявы міністра абароны Віктара Хрэніна.
Таксама ў бок мяжы будуць перакінутыя воінскія часці сіл спецыяльных аперацый, сухапутных войскаў, ракетных войскаў, сказалі ў Мінабароны. На гэтых напрамках таксама плануюць "нарасціць сілы і сродкі зенітна-ракетных, радыётэхнічных войскаў і авіяцыі".
Даручэнне аб перакідцы войскаў аддаў Аляксандр Лукашэнка, "улічваючы абстаноўку, якая складваецца ва Украіне, а таксама ў Курскай вобласці Расіі". Сёння раніцай Лукашэнка заявіў, што ўначы над Беларуссю нібыта збілі беспілотнікі, якія ляцелі ў Расію. Украіна на гэтую заяву не рэагавала.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.