Беларуска-ўкраінская мяжа стала непраходнаю
Беларуска-ўкраінская мяжа
Паўмільёна супрацьтанкавых мін усталявалі на ўкраінска-беларускай мяжы з лета 2022 года, піша РБК Украіна. Апроч таго, на мяжы з'явіліся камплекты проціпяхотных выбуховых прылад, фугасы, мінаваныя завалы і іншыя загароды.
"Шчыльнасць мінна-выбуховых загарод у Паўночнай аперацыйнай зоне павялічана ў 16 разоў. Паралельна былі ўсталяваны невыбуховыя загароды і падрыхтаваны да разбурэння аб'екты транспартнай інфраструктуры, у прыватнасці, масты і дарогі", — кажуць у прэс-службе камандаванні З'яднаных сіл УСУ.
Паблізу мяжы з Беларуссю таксама працягваюцца працы па абсталяванні пазіцый другой лініі абароны. Да гэтага прыцягваюцца мясцовыя органы ўлады. У УСУ кажуць, што паўночная мяжа стала "непраходнай для ворага".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.