Пасля сустрэчы з Пуціным Лукашэнка заявіў, што "турыстычныя паездкі" надакучылі

Аляксандр Лукашэнка на Валааме з Уладзімірам Пуціным

Аляксандр Лукашэнка на Валааме з Уладзімірам Пуціным / kremlin.ru

29 ліпеня, пасля вяртання з Расіі, Аляксандр Лукашэнка правёў у Мінску нараду, прысвечаную "міжнародным пытанням". Пасля трохдзённай сустрэчы з Уладзімірам Пуціным ён заявіў, што яму надакучылі "турыстычныя паездкі".

"Мы вельмі правільна прымаем рашэнні, наведваючы тыя ці іншыя дзяржавы, — цытуе словы Лукашэнкі яго прэс-служба. — Малюем перспектывы, планы. Але потым аказваецца, што мы ці не хочам, ці, як звычайна, нам бывае лянота выканаць тое, пра што дамаўляліся. І атрымліваюцца паўтурыстычныя паездкі. Давайце дамовімся, што роля прэзідэнта — адкрыць акно ў тым ці іншым кірунку. Стварыць аснову, падмурак для будучых дамоўленасцяў членаў урада і прэм'ер-міністра. А ўжо ўрад павінен рэалізоўваць дамоўленасці. Турыстычных паездак быць не павінна. Павінен быць вынік".

Інфармацыі пра тое, што абмяркоўвалі Лукашэнка і Пуцін на Валааме, не было. На нарадзе ж Аляксандр Лукашэнка сказаў, што нібыта "паразуменне знойдзена па ўсіх пытаннях". Некаторыя ён агучыў: новая формула цэнаўтварэння на нафту, утылізацыйны збор і перадаплата за нафту.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі