Уладзімір Зяленскі прыехаў на мяжу з Беларуссю
Уладзімір Зяленскі на мяжы / president.gov.ua
19 красавіка прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі наведаў Валынь і пабываў на мяжы Украіны з Беларуссю і Польшчай.
Ён падзякаваў памежнікам за абарону дзяржаўнай мяжы, а таксама за абарону Бахмута.
"Ведаю, як моцна вы там стаялі, трымалі Бахмут. Усе мы ганарымся, што ў нас ёсць такія моцныя памежнікі. Захавайце моц, справядлівасць і лютасць, якая ёсць у нас пры абароне нашай дзяржавы. Усім толькі перамогі!" — цытуе зварот Зяленскага яго прэс-служба.
Паведамляецца, што Зяленскі азнаёміўся з сістэмай двухузроўневых равоў на мяжы з Беларуссю.
Памежнікі расказалі кіраўніку Украіны, што дзеля гатоўнасці да адбіцця магчымага ўварвання праціўніка з тэрыторыі Беларусі ідзе нарошчванне інжынерных загарод, фартыфікацыйных збудаванняў і наладжванне сістэм аддаленага відэаназірання.
Як распавядала Еўрарадыё, напярэдадні ўкраінскі прэзідэнт прыязджаў на фронт у Аўдзееўцы ў Данецкай вобласці. Там ён пазнаёміўся з сітуацыяй і ўручыў вайскоўцам дзяржаўныя ўзнагароды.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.