Грамадзянін Украіны з падробленым пашпартам спрабаваў выехаць з Беларусі

Украінец на беларускай мяжы паказаў фальшывы дакумент

Украінец на беларускай мяжы паказаў фальшывы дакумент / Памежны камітэт

У пункце пропуску "Каменны Лог" на беларуска-літоўскай мяжы беларускія памежнікі затрымалі грамадзяніна Украіны.

Як паведамляе прэс-служба Памежнага камітэта, увечары 26 ліпеня ўкраінец ехаў праз мяжу на аўтобусе "Мінск-Вільня". Ён падаў памежнікам пашпарт, у якім была замененая старонка з установачнымі звесткамі.

Мужчына сказаў, што едзе ў Германію да сваіх сыноў, якія зрабілі для яго падроблены пашпарт і адправілі яго па пошце.

Украінца пасадзілі ў ІЧУ да высвятлення асобы. За незаконнае перасячэнне мяжы яму пагражае штраф да 4000 рублёў (100 базавых велічыняў) і дэпартацыя. А за выкарыстанне падробленых дакументаў яго могуць асудзіць на тэрмін да двух гадоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі