У апошні дзень ліпеня ў Беларусі месцамі будзе парывісты вецер

Вецер, ілюстрацыйнае фота

Вецер, ілюстрацыйнае фота

У сераду, 31 ліпеня, у Беларусі прагназуецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.

Будзе пераважна без ападкаў, толькі месцамі ў паўночных і ўсходніх раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Вецер чакаецца паўночна-заходні, заходні ўмераны, месцамі — парывісты, да 15-20 метраў за секунду.

Тэрмометры ўначы пакажуць 10-16 цяпла, удзень прагназуецца +20...+26.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі