Шкоду ад нападу на краму Kropka ацанілі ў 1000 еўра
Крама Kropka
Літоўская паліцыя пачала папярэдняе расследаванне нападу на беларускую краму сувеніраў Kropka ў Вільні, піша Delfi.
Першапачаткова інцыдэнт расцэньваецца як факт знішчэння або пашкоджання маёмасці. Аднак справу могуць перакваліфікаваць у распальванне нянавісці, .
Прадстаўнік Галоўнага камісарыята паліцыі Віленскага павета Томас Бражэнас расказаў, што праваахоўнікі ў ноч на нядзелю атрымалі паведамленне пра разбітыя вокны крамы Kropka і размаляваныя чырвонай фарбай сцены будынка. Шкоду ацанілі ў 1000 еўра.
Як паведамляла Еўрарадыё, невядомыя нападнікі пакінулі на сценахкрамы надпіс-па-літоўску: "Вяртайцеся дадому, беларускія свінні".
Святлана Ціханоўская назвала гэтае здарэнне "правакацыяй рэжыму супраць беларусаў і літоўцаў з мэтай распаліць варожасць, пасеяць страх у беларускім грамадстве".
Уладальнікі крамы абвясцілі збор сродкаў на рамонт. Яна належыць экс-палітвязню Змітру Фурманаву і яго жонцы Вользе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.