Нікому там не патрэбныя? Як справы беларускіх блогераў і прапагандыстаў у Рутубе

Якія прагляды ў беларускіх блогераў на расійскіх пляцоўках?

Якія прагляды ў беларускіх блогераў на расійскіх пляцоўках? / @rubanau_collage

У Расіі запаволілі працу YouTube. А да верасня яго могуць цалкам заблакаваць. На гэты выпадак там ёсць свае альтэрнатывы. RuTube і "УКантакце" — відэаплатформы, якія рэкламуюць расійскія ўлады і прапагандысты.

Пра блакаванне YouTube у Беларусі пакуль нічога не чуваць, але ўлічваючы тое, наколькі сінхронна часам дзейнічаюць расійскія і беларускія ўлады, гэтага цалкам можна чакаць.

Еўрарадыё вывучыла старонкі самых вядомых беларускіх блогераў на расійскіх пляцоўках і высветліла, наколькі адрозніваецца колькасць іх падпісчыкаў у параўнанні з Ютубам (заадно паглядзелі і каналы прапагандыстаў).

 

Улад “А4” Бумага

Никому там не нужны? Как дела у белорусских блогеров и пропагандистов на Рутубе
Улад Бумага / kp.ru

Адзін з самых вядомых рускамоўных відэаблогераў, мінчук Улад Бумага, мае на сваім YouTube-канале 63 мільёны падпісчыкаў, дзясяткі мільёнаў праглядаў пад кожным відэа і вялікую армію фанатаў.

Афіцыйнага канала ў расійскім RuTube у Бумагі, здаецца, няма, а ў дзвюх фэйкавых старонак — па 5 тысяч падпісчыкаў. Затое відэаканал у "VK" абнаўляецца пастаянна, аднак усё адно не мае гэткай жа папулярнасці: у блогера ўсяго 2,4 мільёна падпісчыкаў — гэта ў 26,5 разы менш, чым у Ютубе.

 

ГЛЕНТ

Никому там не нужны? Как дела у белорусских блогеров и пропагандистов на Рутубе
Улад Глент / steepmen.ru

YouTube-блогер Улад Глент стаў шырока вядомым дзякуючы ўдзелу ў роліках з Уладам Бумагам. Хлопец родам з Ліды, у 2017 паступіў у БДУ і пераехаў у Мінск. У асноўным ён здымае агляды тэхнічных дэвайсаў, камп'ютарных гульняў і чэленджы.

Зараз Глент — адзін з самых папулярных YouTube-блогераў з Беларусі: на яго канал падпісаныя больш за 21 млн чалавек. Кожнае відэа ў сярэднім набірае больш за адзін мільён праглядаў.

У адрозненні ад А4, афіцыйны канал Глента ёсць на RuTube, але справы там ідуць не вельмі добра: першае відэа на расійскай платформе блогер апублікаваў два гады таму, з тых часоў на яго падпісаліся крыху больш за 4 тысячы чалавек. За гэты час ён выклаў усяго 27 відэа, самае папулярнае з якіх набрала толькі 34 тысячы праглядаў. Апошняе відэа ён апублікаваў 8 месяцаў таму.

"УКантакце" статыстыка Глента трошкі весялейшая: 1,2 млн падпісчыкаў і немалыя прагляды пад відэа. Але і з гэтай платформы Глент, здаецца, сышоў — апошняе відэа хлопец выклаў 9 месяцаў таму.

 

Дзім Дзімыч

Никому там не нужны? Как дела у белорусских блогеров и пропагандистов на Рутубе
Дзім Дзімыч / nashaniva.com

Мінчук Дзмітрый Сіўчык, вядомы ў інтэрнэце як SIVCHIK або Дзім Дзімыч, завёў YouTube-канал некалькі гадоў таму.

Зараз на яго акаўнце больш за сем мільёнаў падпісчыкаў. Летась папулярнасць блогера выйшла яму бокам: на яго звярнула ўвагу "інфаказачка" Вольга Бондарава.

Яна абвінаваціла Сіўчыка ў "ЛГБТ-прапагандзе", бо той часта носіць ружовы колер. У выніку блогер апраўдаўся за свой знешні выгляд, а заадно прызнаўся ў любові да Лукашэнкі і заявіў, што гатовы ісці ў войска, але не можа служыць па стане здароўя.

Свой RuTube папулярны блогер асабліва не раскручвае: на яго канале ўсяго 219 падпісчыкаў і два кароткіх вертыкальных відэа. "УКантакце" сітуацыя крыху лепшая: 11 тысяч падпісчыкаў, але гэта ўсё роўна не параўнаць з велізарнай аўдыторыяй блогера ў YouTube.

Lesha Maisak

Никому там не нужны? Как дела у белорусских блогеров и пропагандистов на Рутубе
Лёша Майсак /eapa.ru

Чарговы стваральнік дзіцячага забаўляльнага кантэнту, мінчук Лёша Майсак, на сваім канале мае больш за 7 мільёнаў "фолавераў". Шмат хто называе яго яшчэ адным Уладам Бумагам праз падабенства стылю і падачы матэрыялаў: тэматыка і сутнасць ролікаў блогераў практычна не адрозніваюцца.

Майсак, як і ягоныя калегі па цэху, мабыць, не моцна зацікаўлены ў пераходзе на расійскія платформы. У RuTube у яго няма афіцыйнага канала, а "УКантакце" маецца толькі група з амаль 70-тысячнай аўдыторыяй.

 

Прыемны Ільдар

Никому там не нужны? Как дела у белорусских блогеров и пропагандистов на Рутубе
Прыемны Ільдар / Onliner

Вядомы слонімскі блогер Ільдар Хабібулін завёў YouTube-канал яшчэ ў 2012 годзе. Але вядомасць набыў толькі праз некалькі гадоў. У асноўным ён высмейвае выпускі скандальных шоу тыпу "Давай ажэнімся" і "Цяжарная ў 16". Яго аўдыторыя на YouTube — каля 4 мільёнаў падпісчыкаў.

Ільдар таксама вядзе RuTube — там больш за 8 тысяч падпісчыкаў і літаральна некалькі відэа. "УКантакце" ў блогера больш вялікая аўдыторыя: 128 тысяч падпісчыкаў і практычна штодня абнаўляецца кантэнт.

 

А што ў прапагандыстаў?

Напрыклад, на канал "АТН: Навіны Беларусі і свету" Белтэлерадыёкампаніі ў YouTube падпісана больш за 1,2 мільёна чалавек.

Развіваюцца прапагандысты і на расійскіх платформах, але пакуль без асаблівага поспеху: на RuTube у БТ 2,5 тысячы фолавераў, а большасць ролікаў не набірае і 100 праглядаў.

Тое ж самае ў АНТ: больш за мільён у YouTube і толькі дзве тысячы ў RuTube з 10-20 праглядамі на адным відэа.

Папулярныя ў YouTube каналы БЕЛТА і СТВ, на якія падпісаныя больш за мільён чалавек, сваіх каналаў у RuTube не маюць зусім.

Рыгор Азаронак, дарэчы, у RuTube свой канал завёў — у яго каля 900 падпісчыкаў і да 500 праглядаў пад кожным відэа.


 

Што па статыстыцы  

Па дадзеных сайта SimilarWeb, штомесячная аўдыторыя сайта rutube.ru складае 125,6 мільёна наведванняў. З іх 3,65%, або 4,5 мільёна, — з Беларусі. Прыблізна палова ўсяго трафіку платформы з пошукавых сетак.

Никому там не нужны? Как дела у белорусских блогеров и пропагандистов на Рутубе
Аўдыторыя Рутуба / Similarweb.com

"Укантакце" мае аўдыторыю большую: 1,124 мільярда наведванняў за месяц, з іх 30 мільёнаў — з Беларусі.

YouTube жа, паводле сайта semrush.com, — другі па папулярнасці сайт у нашай краіне. Яго штомесячная аўдыторыя ў Беларусі дасягае 142 мільёнаў наведванняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі