У Беларусі палітвязнямі прызнаныя яшчэ 7 чалавек

У Беларусі больш за 1300 палітычных зняволеных

У Беларусі больш за 1300 палітычных зняволеных / dpa

У Беларусі палітвязнямі прызнаныя яшчэ 7 чалавек. Гэта — Сяргей Ботвіч, Дзмітрый Шлетгаўэр, Сяргей Бойка, Аксана Малочка, Дзмітрый Малочка, Аляксей Клюшнічэнка і Сяргей Белы. Праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі і патрабуюць вызвалення.

Ботвіч і Бойка па абвінавачванні ў "агентурнай дзейнасці" былі асуджаны да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі. Як і Шлетгаўэр па абвінавачванні ў "шпіянажы" і "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці". Малочкі былі асуджаныя за "здраду дзяржаве" да, адпаведна, 8 і 12 гадоў папраўчай калоніі.

Клюшнічэнку ўтрымліваюць пад вартай па абвінавачванні ў "распальванні іншай сацыяльнай варожасці", "закліках да дзеянняў, накіраваных на нанясенні шкоды Рэспубліцы Беларусь (санкцыям)", "паклёпе на Лукашэнку" і "абразе Лукашэнкі". Белы пад вартай па абвінавачванні ў "распальванні іншай сацыяльнай варожасці", "абразе" Аляксандра Лукашэнкі і прадстаўніка ўлады ў каментарах у інтэрнэце, а таксама "ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаванні".

У Беларусі больш за 1300 палітычных зняволеных.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі