На мяжы з Польшчай больш няма чаргі аўтобусаў
Але машын па-ранейшаму шмат
Чэргаў з пасажырскіх аўтобусаў на мяжы Беларусі і Польшчы ў суботу 28 верасня не назіраецца. Гэта першы падобны выпадак за шмат месяцаў.
Але чарга з аўтамабіляў яшчэ захоўваецца. Паводле звестак на 14:00, іх на беларуска-польскай мяжы было 400.
На мяжы Беларусі і Літвы чэргаў пасажырскага транспарту 28 верасня таксама няма.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.