Рыжанкоў заявіў, што Мінск адкажа, калі Украіна прыменіць дроны супраць Беларусі
Максім Рыжанкоў пагражае Украіне
Кіраўнік беларускага МЗС Максім Рыжанкоў пагражае "неадкладным адказам" Украіне, калі высветліцца, што Кіеў наўмысна пасылае беспілотнікі ў Беларусь.
— Калі толькі будзе бачна, што ёсць нейкія менавіта наўмысныя дзеянні з пункту гледжання мэтавага выкарыстання беспілотнікаў па беларускай тэрыторыі, адказ, як сказаў кіраўнік нашай дзяржавы, будзе неадкладным, — заявіў Рыжанкоў.
Ён таксама падкрэсліў, што Беларусь падтрымлівае Расію ў вайне супраць Украіны.
— Так, мы падтрымліваем Расію, мы бліжэйшы партнёр. Але і краіны Захаду падтрымліваюць Украіну, — сказаў Рыжанкоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.