Беларуса затрымалі за каменты пра магілёўца, які адбіваўся нажом ад міліцыі

Затрыманы за каментары мужчына

Затрыманы за каментары мужчына / тг-канал сілавікоў

Сілавікі затрымалі мужчыну за каментары пад навіной пра магілёўца, які з нажом абараняўся ад аператыўнікаў ГУБАЗіКа. Затрымліваць яго прыехалі каля дзесяці сілавікоў.

Відэа з затрыманым з'явілася ў тг-канале сілавікоў.

На роліку мужчына пад ціскам кажа, што ўдзельнічае ў "экстрэмісцкіх" чатах і пакідае там каментары.

Здарэнне ў Магілёве адбылося 23 верасня. Згодна з афіцыйнай версіяй аператыўнікі ГУБАЗіКа апазналі на вуліцы "экстрэміста" і падышлі да яго, каб правесці прафілактычную гутарку, а той напаў на іх з нажом, параніўшы двух чалавек. На відэа было бачна, што параненыя людзі апранутыя не ў форму, а ў цывільную вопратку. Іх шпіталізавалі.

Затрыманага за напад магілёўца завуць Аляксандр Кандрычын. Следам за ім затрымалі ягонага сябра, у якога нібыта знайшлі агнястрэльную і халодную зброю, рэчывы для вырабу выбухоўкі ды інш.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі