У Магілёве затрымалі сябра мужчыны, які адбіваўся нажом ад ГУБАЗіКа

Затрыманы 64-гадовы магілёвец

Затрыманы 64-гадовы магілёвец / Кадр з відэа

У Магілёве затрымалі сябра мужчыны, які днямі адбіваўся нажом ад двух супрацоўнікаў ГУБАЗіКа і параніў іх. Сцвярджаецца, што пры ператрусе ў яго доме знайшлі агнястрэльную і халодную зброю, рэчывы для вырабу выбухоўкі (і шмат усяго іншага). Затрыманаму 64 гады. У дачыненні да яго распачалі крымінальную справу за незаконны абарот агнястрэльнай зброі.

Здарэнне ў Магілёве адбылося ў панядзелак. Два супрацоўнікі ГУБАЗіК у цывільным нібыта хацелі правесці на вуліцы "прафілактычную гутарку" з "датычным да экстрэмісцкай дзейнасці" мясцовым жыхаром, але мужчына аказаў супраціўленне. Сілавікоў завезлі ў бальніцу, а магілёўца ў выніку затрымалі. Ім аказаўся 62-гадовы Аляксандр Кандрычын. Акрамя нажоў, у яго знайшлі "малакаліберны пісталет з 46 патронамі да яго" (сам мужчына пасля затрымання назваў яго "самаробным"). Крымінальную справу распачалі па артыкуле "замах на забойства двух і больш асоб у сувязі з ажыццяўленнем імі службовай дзейнасці".

Кандрычын ад дачы паказанняў адмовіўся. Таму губазікаўцы распытвалі пра яго палітычныя погляды і адносіны да цяперашняй улады затрыманага сябра. "Негатыўныя", — коратка адказаў ён.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі