Экс-трэнер БАТЭ ўзначаліў дубль кракаўскай "Віслы"
Аляксандр Міхайлаў
Новым галоўным трэнерам рэзервовай каманды кракаўскага футбольнага клуба "Вісла" (Польшча, Д3) стаў 39-гадовы беларускі спецыяліст Аляксандр Міхайлаў, паведамляе прэс-служба клуба.
Міхайлаў працуе ў гэтым клубе з 2023 года. Спецыяліст уваходзіў у трэнерскі штаб дубля, які выступаў у Д4. На пасадзе галоўнага трэнера ён замяніў Барташа Бонка.
Каманла пасля 9 матчаў займае 10-е месца, маючы 13 ачкоў. Дарэчы, у асноўнай камандзе кракаўскай "Віслы" гуляе беларускі галкіпер Антон Чычкан. А ў трэнерскім штабе рэзервовай каманды трэнерам брамнікаў працуе Сяргей Міхайлаў.
Аляксандр Міхайлаў у Беларусі узначальваў дубль БАТЭ. На пачатку сезона-2022 ён быў галоўным трэнерам асноўнай каманды. Пасля гэтага пэўны час працаваў у трэнерскім штабе юнацкай зборнай Беларусі (да 19 гадоў).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.