Ліміт бяспошліннага ўвозу ў Беларусь могуць зменшыць у чатыры разы
Пасылкі, ілюстрацыйнае фота
У чатыры разы можа зменшыцца ліміт бяспошліннага ўвозу ў Беларусь. Гэта вынікае з праекта рашэння Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі, заўважыла выданне banki24.by.
Цяпер ліміт на інтэрнэт-пасылкі, якія паступаюць у Беларусь, складае 200 еўра і 31 кг.
У ЕЭК прапануюць зніжаць ліміт паводле наступнага графіку:
2025 год — 200 еўра;
2026 год — 100 еўра;
2027 год — 50 еўра.
Дарэчы, з вясны 2022 года да 1 красавіка 2024 года бязмытны ліміт складаў 1000 еўра.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.