Жыхар Брэсцкага раёна трапіў у "чорны спіс" Адміністрацыі Лукашэнкі

Беларускія чыноўнікі (ілюстрацыйнае фота)

Беларускія чыноўнікі (ілюстрацыйнае фота) / gorkiv.by

Жыхар Брэсцкага раёна трапіў у "чорны спіс" Адміністрацыі Лукашэнкі. Ён проста заваліў яе зваротамі, і ў чэрвені мінулага года з ім "спынілі перапіску". Аднак ужо пасля гэтага мужчына адправіў у Адміністрацыю яшчэ больш за 100 зваротаў. Чыноўнікі падлічылі, што штотыднёва атрымліваюць ад яго 7-10 лістоў.

Пра змест зваротаў вядома мала. Чыноўнікі згадваюць толькі "пытанні вызначэння страхавой цаны нерухомай маёмасці".

Яшчэ ў 2019 годзе ў "чорны спіс" Адміністрацыі Лукашэнкі трапіў жыхар Гомельскага раёна. Ён пісаў "па пытаннях прызначэння датэрміновай пенсіі, рэгістрацыі ў якасці беспрацоўнага, прызначэння і выплаты дапамогі па беспрацоўі". Перапіску з ім спынілі, але мужчына працягвае пісаць. У 2024 годзе ён адправіў у Адміністрацыю Лукашэнкі 149 зваротаў, піша БЕЛТА.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.