Супрацоўнікаў фірмы-перавозчыка затрымлівалі ДФР і спецназ, знайшлі "экстрэмізм"

Штурм кампаніі-перавозчыка

Штурм кампаніі-перавозчыка / тг-канал сілавікоў

Кампаніяй, якая займаецца пасажырскімі перавозкамі, зацікавілася ўпраўленне Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю па Брэсцкай вобласці. У ДФР западозрылі, што фірма замаецца драбненнем бізнесу, каб знізіць падаткі.

Прадстаўнікі ведамства наведаліся ў офіс кампаніі, а разам з імі — атрад спецыяльнага прызначэння "Рысь", паведамляе тэлеграм-канал Унутраных войскаў МУС.

Была арыштаваная маёмасць юрыдычных асоб на суму 370 тысяч рублёў. Таксама канфіскавалі 110 тысяч рублёў і 14,8 тысячы долараў. Яшчэ 1,3 мільёна рублёў пералічана ў бюджэт для кампенсацыі прычыненай шкоды.

Прадстаўнікі атрада "Рысь" заявілі, быццам затрымлівалі "асоб, якія забылі пра сацыяльную адказнасць бізнесу перад грамадствам і дзяржавай". Паведамляецца, што супрацоўнікі фірмы пры затрыманні не супраціўляліся, але дырэктар спрабаваў выдаліць перапіску з галоўным бухгалтарам.

Таксама сілавікі падкрэслілі, што ў некаторых затрыманых работнікаў кампаніі знайшлі "перапіску экстрэмісцкага характару". Іх прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі