Штогадовы ўнёсак беларускага бізнесу ў ВУП Польшчы — 4-5 млрд еўра

Варшава

Варшава / pap.pl

Штогадовы ўнёсак беларускага бізнесу ў ВУП Польшчы — 4-5 млрд еўра, піша "План Б.". Летась у гэтай краіне з'явілася 1359 новых фірмаў, у якіх хоць адным з заснавальнікаў з'яўляецца фізічная або юрасоба з Беларусі. Гэта прыкметна менш, чым рэгістравалася ў 2023 годзе — 1620 фірмаў, і ў 2022-м — 1665.

На канец студзеня 2025 года ў Польшчы было зарэгістравана 7350 кампаній з беларускім капіталам (на 1 студзеня 2024-га было 6491). На практыцы гэтыя даныя не зусім адпавядаюць рэальнай сітуацыі, адзначае выданне. Некаторыя кампаніі, адкрыўшыся, адразу закрываюцца. А яшчэ прысутнічае група беларускіх бізнесаў, якія працуюць у Польшчы праз іншыя юрысдыкцыі.

Галоўным месцам прыцягнення для беларускага бізнесу застаюцца Варшава і Мазавецкае ваяводства. Там зарэгістравана 57% ад агульнай колькасці кампаній з беларускім капіталам у Польшчы. Па-ранейшаму ў лідарах па прывабнасці аўтатранспартны бізнес (1098 кампаній), IT (468) і будаўніцтва (440).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.