Мытнік расказаў, як у Гомелі ў пасылках шукаюць запчасткі для дронаў
Дрон
У Беларусі ў пасылках з-за мяжы шукаюць запчасткі для дронаў. Пра гэта ў эфіры дзяржаўнага тэлебачання распавёў першы намеснік начальніка Гомельскай мытні Алег Парашчанка.
"Супрацоўнікі... ажыццяўляюць кантроль за пасылкамі, якія прыбываюць у адрас фізічных асоб, — кажа Парашчанка. — Мэта гэтага кантролю — выяўленне якраз або састаўных частак, або саміх беспілотных лятальных апаратаў".
Калі пасылку немагчыма праверыць рэнтгенам, яе адкрываюць і правяраюць уручную.
Відавочна, пасылкі правяраюцца не толькі ў Гомелі. І так было і да забароны фізасобам мець дроны. Цяпер жа з'явілася яшчэ адна падстава падглядзець, што беларусам шлюць з-за мяжы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.