3 гады таму ў Мінску ў перастрэлцы з КДБ загінуў Андрэй Зельцэр
Андрэй Зельцэр
Роўна тры гады таму ў Мінску падчас штурму кватэры загінуў айцішнік Андрэй Зельцэр.
Група сілавікоў уварвалася ў кватэру, выламаўшы дзверы. Айцішнік адмаўляўся адчыніць людзям у цывільным, якія называліся міліцыяй. Ён пачаў страляць па іх паляўнічай зброі і застрэліў чалавека, які выявіўся афіцэрам КДБ Дзмітрыем Федасюком.
У перастрэлцы 31-гадовы Андрэй Зельцэр загінуў.
У чэрвені 2022-га ўдаве Андрэя Зельцэра Марыі Успенскай прызначылі прымусовае лячэнне ў псіхіятрычным стацыянары. Яна была за кратамі з 28 верасня 2021-га.
Беларусы, якія ў сацсетках каментавалі гісторыю з Зельцэрам, трапілі пад крымінальны пераслед.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.