На мяжы з Літвой затрымалі двух палітуцекачоў
Затрыманыя на мяжы беларусы
На беларуска-літоўскай мяжы затрымалі двух беларусаў. Як паведамляюць дзяржаўныя СМІ, гэта адбылося 21 траўня.
Гаворыцца, што адзін з іх быў абвешчаны ў міжнародны вышук і спрабаваў нелегальна трапіць у Літву, каб пазбегнуць крымінальнай адказнасці, а другі быў кіроўцам.
Аляксандр Судніковіч (на фота злева) кажа, што ён у 2021 годзе пакідаў каментары з ухваленнем дзеянняў Андрэя Зельцэра, які адстрэльваўся ад кадэбістаў. Другі затрыманы (ён кажа, што яго завуць Андрэй Пупкевіч) гаворыць на відэа, што ў 2020-м прыцягваўся да адказнасці за ўдзел у акцыях пратэсту.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.