Затрымалі мінчука, які ў інтэрнэце паслаў Азаронка
Кайданкі, ілюстрацыйнае фота
Сілавікі затрымалі мінчука, які ўдзельнічаў у маршах пратэсту 2020 года. Верагодна, адной з прычын стаў ягоны зварот да прапагандыста Рыгора Азаронка.
Відэа з затрыманым з'явілася ў адным з праўладных тг-каналаў. Аўтары відэа паказалі некалькі каментароў, сярод якіх быў такі: "Азаронак, калі ты чытаеш гэта, заскрынь! Ідзі на*уй! ШОС".
Паведамляецца, што затрыманы хлопец займаецца 3D-візуалізацыяй. На відэа ён кажа, што ўдзельнічаў у маршах пратэсту 2020 года, пісаў "абразлівыя каментары на адрас журналіста Рыгора Азаронка". Таксама хлопца прымусілі сказаць, што ён пісаў у "Чорную кнігу Беларусі" і зарэгістраваўся ў плане "Перамога".
У якасці "кампрамату" ў кадры паказалі кнігу Віктара Марціновіча "Рэвалюцыя".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.