У Вільні ўшанавалі памяць забітага ў перастрэлцы з кадэбістамі Андрэя Зельцэра

Акцыя каля пасольства РБ у Вільні

Акцыя каля пасольства РБ у Вільні / t.me/sotaproject/

У Вільні ўшанавалі памяць забітага ў Мінску ў перастрэлцы з кадэбістамі Андрэя Зельцэра. Удзельнікі акцыі каля пасольства РБ трымалі ў руках яго фота, а таксама здымкі іншых беларусаў, якія сталі ахвярамі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

28 верасня споўнілася два гады з дня смерці 31-гадовага Зэльцэра. Група сілавікоў у цывільным выламала дзверы кватэры айцішніка. Ён пачаў страляць па іх з паляўнічай зброі і быў забіты агнём у адказ. У той перастрэлцы таксама загінуў афіцэр КДБ Дзмітрый Федасюк.

Беларусы, якія ў сацсетках каментавалі гісторыю з Андрэем Зельцэрам, трапілі пад крымінальны пераслед. Праваабаронцам вядома пра 125 затрыманых, 124 з іх былі асуджаны.

У Вільні ўшанавалі памяць забітага ў перастрэлцы з кадэбістамі Андрэя Зельцэра
t.me/sotaproject/
У Вільні ўшанавалі памяць забітага ў перастрэлцы з кадэбістамі Андрэя Зельцэра
У Вільні ўшанавалі памяць забітага ў перастрэлцы з кадэбістамі Андрэя Зельцэра
t.me/viasna96/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі