Маці дваіх непаўналетніх дзяцей асудзілі на тры гады
Жанна Волкава
У Гомелі на закрытым судзе да трох гадоў зняволення прыгаварылі палітзняволеную Жанну Волкаву, паведамляюць праваабаронцы "Гомельскай Вясны". Справу разглядаў суддзя Алег Харошка.
Пасля прысуду Волкава падала скаргу ў Вярхоўны суд.
Жанчыну судзілі адразу па пяці артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 367 (паклёп на Лукашэнку); ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці); ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці); ч. 1 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі); ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
Першапачаткова падставай для затрымання стаў каментар па "справе Зельцэра". Затрымлівалі Жанну Волкаву ў гомельскай школе № 63, куды яна прыйшла для сустрэчы з настаўніцай яе дзіцяці 11 траўня. Каб затрымаць маці дваіх непаўналетніх дзяцей, сілавікі змовіліся з настаўніцай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.