У Гомелі за каментары ў сеціве судзяць маці дваіх няпоўнагадовых дзяцей

У судзе

У судзе

У Гомелі сёння пачынаецца суд над Жаннай Волкавай, у яе двое няпоўнагадовых дзяцей, расказваюць праваабаронцы. Суд будзе праходзіць у закрытым рэжыме. Працэс вядзе суддзя Алег Харошка.

Ганну Волкаву затрымалі ў траўні ў гомельскай школе № 63, куды яна прыйшла на сустрэчу з настаўніцай свайго дзіцяці. Першапачаткова падставай зрабіўся каментар паводле "справы Зельцэра". Аднак, як стала вядома праваабаронцам, цяпер яе абвінавачваюць ужо паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса: у паклёпе на Лукашэнку (ч.1 арт. 367), садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4), распальванні сацыяльнай варожасці (ч. 1 арт. 130), абразе Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК) і ў актыўным удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342).

У цяперашні час Жанна Волкава знаходзіцца ў Гомельскім СІЗА. Праваабаронцы прызналі яе палітзняволенай.

В Гомеле за комментарии в сети судят мать двоих несовершеннолетних детей
Жанна Волкава / фота з сацсетак

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі