Журналіста Генадзя Мажэйку дадалі ў "тэрарыстычны спіс"

Генадзь Мажэйка ў судзе / БЕЛТА
Генадзь Мажэйка ў судзе / БЕЛТА

Камітэт дзяржбяспекі абнавіў спіс "асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці", паведамляюць праваабаронцы. У спісе з'явіліся прозвішчы яшчэ пяці чалавек. Адзін з іх — гэта журналіст-палітвязень Генадзь Мажэйка.

Мажэйку затрымалі пасля інтэрв'ю з аднакласніцай Андрэя Зэльцэра, супрацоўніка IT-кампаніі, які стрэліў з паляўнічага ружжа ў сілавікоў, што ўварваліся ў яго кватэру. Аднакласніца пазітыўна адгукнулася пра Зэльцэра. Журналіста абвінавацілі ў распальванні варожасці (арт.130 КК РБ), а таксама ў абразе Аляксандра Лукашэнкі (арт. 368 КК РБ). Мажэйка віны не прызнаў. У сакавіку суд прызначыў яму тры гады калоніі. Праваабаронцы прызналі Генадзя Мажэйку палітвязнем.

Акрамя журналіста ў "тэрарыстычны спіс" унеслі былую бухгалтарку Ганну Карняенка, Паўла Салагуба, Максіма Селязнёва і былога супрацоўніка Міністэрства адукацыі Сергая Навумчыка. Цяпер у "тэрарыстычным спісе" 1073 прозвішчы, з іх 322 чалавекі — гэта беларусы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі