Генадзя Мажэйку вывезлі з тэрыторыі Расіі супрацоўнікі КДБ Беларусі?

Генадзя Мажэйку вывезлі з тэрыторыі Расіі супрацоўнікі КДБ Беларусі?

Журналіста "КП у Беларусі" Генадзя Мажэйку вывезлі з тэрыторыі Расіі супрацоўнікі КДБ Беларусі. Пра гэта піша расійскі сайт readovka.news са спасылкай на ўласныя крыніцы на смаленскай мытні. Выданне сцвярджае, што Мажэйку вывезлі праз пункт пропуску "Чырвоная горка" на мяжы Беларусі і Расіі. Пры гэтым падкрэсліваецца, што ніякай перадачы журналіста ад расійскіх сілавікоў беларускім не было — у Мінск яго павезлі тыя ж людзі, якія везлі з Масквы.

Тое, што ўлады Беларусі робяць з "Камсамолкай", быццам бы абурае расійскіх прапагандыстаў і прадстаўнікоў улады. Той жа прэс-сакратар прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна Дзмітрый Пяскоў заявіў, што ў Маскве чакаюць адмены блакіроўкі сайта выдання ў Беларусі. Але цяжка паверыць яго словам, што Крэмль дагэтуль не ведае, дзе і пры якіх абставінах быў затрыманы Мажэйка.

Генадзь Мажэйка быў аўтарам публікацыі на сайце "КП у Беларусі" пра загінулага ў Мінску ў перастрэлцы з супрацоўнікамі КДБ айцішніка Андрэя Зельцэра. На наступны дзень сайт выдання ў нашай краіне заблакавалі. Мажэйка быў затрыманы 1 кастрычніка, дома ў яго прайшоў ператрус.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі