Удаве Андрэя Зельцэра могуць змяніць меру прымусовага лячэння

Марыя Успенская / @viasna96
Марыя Успенская / @viasna96

У Мінскім гарадскім судзе сёння разглядаецца справа "Пра змену прымусовых мер бяспекі і лячэння". Фігуранткай справы выступае ўдава Андрэя Зельцэра Марыя Успенская. Пра гэта стала вядома праваабаронцам.

Справу ў закрытым рэжыме будзе разглядаць суддзя Алена Шылько. Адметна, што месяц таму ўжо быў такі ж суд, але з удзелам іншага суддзі — Валянціны Зянькевіч. Падрабязнасці і абставіны таго суда праваабаронцам невядомыя.

Марыю Успенскую затрымалі ў верасні 2021-га адразу пасля таго, як яе муж Андрэй Зельцэр адкрыў агонь па супрацоўніках КДБ у цывільным, што ламіліся ў іх кватэру. У перастрэлцы загінулі афіцэр КДБ Дзмітрый Федасюк і сам Зельцэр. Суд вызваліў Успенскую ад крымінальнай адказнасці і прызначыў прымусовае лячэнне ў псіхіятрычным стацыянары. Між тым, паводле 103 КК РБ, асобы, якія пакутуюць на псіхічны разлад, мусяць не радзей чым раз на шэсць месяцаў праходзіць агляд для вырашэння пытання з нагоды слушных мер "бяспекі і лячэння або змены іх віду". Праваабаронцы прызналі Марыю Успенскую палітзняволенай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі