“Слуцк” перамог “Крумкачоў” і выйшаў на 4-е месца

“Слуцк” перамог “Крумкачоў” і выйшаў на 4-е месца

Футбольны клуб “Слуцк” упэўнена перамог “Крумкачоў” і выйшаў на 4-ю пазіцыю ў турнірнай табліцы чэмпіянату Беларусі сярод каманд вышэйшай лігі. Каманды гулялі матч 27 тура ў Слуцку, які скончыўся з лікам 2:0.

Цяпер “Слуцк” мае 46 ачкоў, але ўслед за ім з 45 ачкамі ідзе “Тарпеда-БелАЗ”, якое яшчэ мае згуляць у 27-м туры.

“Крумкачы” знаходзяцца на 13-м месцы з 22 ачкамі. У выпадку ўдачы “Славіі”, якая заўтра будзе гуляць з “Віцебскам”, яны могуць апусціцца на 14-е месца, дзе іх ужо будзе пераследваць “Іслач”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі