СМІ: ПДВ для мабільных аператараў і "Белтэлекама" падымуць да 25%

СМІ: ПДВ для мабільных аператараў і "Белтэлекама" падымуць да 25%

Падатак на даданую вартасць для мабільных аператараў і "Белтэлекама" падымуць да 25%. Пра гэта паведамляе партал tut.by, які спасылаецца на крыніцу ў галіне. Нібыта, ужо прынятае рашэнне адпаведнымі дзяржорганамі і рыхтуецца афіцыйны дакумент. І гэтае павышэнне можа легчы на плечы абанентаў (калі Мінэканомікі дазволіць чарговае павышэнне тарыфаў).

На сённяшні дзень стаўка ПДВ на паслугі аператараў стандартная — 20%. 29 лютага ў Мінсувязі прайшла нарада, на якой аператарам паведамілі пра новаўвядзенне. Аднак дакладнай даты, калі яно пачне дзейнічаць, няма.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі