Уладзіміра Някляева шпіталізавалі ў брэсцкую бальніцу хуткай дапамогі

Уладзіміра Някляева шпіталізавалі ў брэсцкую бальніцу хуткай дапамогі

Уладзіміра Някляева шпіталізавалі ў брэсцкую бальніцу хуткай дапамогі. Ён знаходзіцца ў неўралагічным аддзяленні, інфармуе партал tut.by. "Яго стан здавальняючы цяпер. Гіпертанічны крыз у яго быў, цяпер ён купіраваны", — сказаў Радыё Свабода дзяжурны неўролаг лякарні Вадзім Гаўрык. Паводле яго слоў, слядоў пабояў у Някляева не было. Палітыка міліцыянеры не вартуюць.

Як паведамляла Еўрарадыё, Някляева ўначы 25 сакавіка знялі з цягніка ў Брэсце, калі ён вяртаўся з Польшчы. Апазіцыйнага палітыка затрымалі. Меркавалася, што яго павязуць у сталіцу. Дарэчы, стала вядома, што спецслужбы чакалі вяртання Уладзіміра Някляева ў Беларусь яшчэ 24 сакавіка. Аднак у самалёце з Варшавы яго не аказалася.

Палітыка збіраліся судзіць за несанкцыянаваную акцыю ў Мінску 17 лютага, аднак з-за яго няяўкі працэс адкладалі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі