СМІ: Януковіч у сакавіку прыбыў у Беларусь, каб пасля захопу ўзначаліць Украіну
Віктар Януковіч у сакавіку прылятаў з Масквы ў Мінск, каб узначаліць Украіну пасля захопу яе расійскімі войскамі. Пра гэта піша The Washington Post.
Сапраўды, 7 сакавіка Еўрарадыё ў сваім тэеграм-канале піаведамляла аб прылёце самалёта Януковіча. Ён прыляцеў з Масквы літаральна за гадзіну да таго, як на беларуска-польскай мяжы пачаліся перамовы паміж Украінай і Расіяй.
Таксама паведамлялася, што Януковіч прылятаў у Мінск і 2 сакавіка. Ва украінскіх СМІ пісалі, быццам у Крамлі плануюць абвясціць яго прэзідэнтам Украіны.
Цяпер амерыканскае выданне піша, што перад пачаткам агрэсіі Расія стварыла дзве групы марыянеткавага ўраду. Ключавымі асобамі гэтых груп былі экс-прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч і алігарх Віктар Медзвядчук (12 красавіка яго затрымала Служба бяспекі Ўкраіны).
Таксама The Washington Post адзначае, што ФСБ Расіі за апошнія гады павялічыла колькасьць свайго "ўкраінскага" дэпартаменту. У 2019-м там было 30 афіцэраў, а перад уварваннем ва Украіну — ужо 160. Прычым перад пачаткам агрэсіі афіцэры ФСБ знаходзіліся на тэрыторыі Украіны і арандавалі кватэры ў бяспечных раёнах Кіева — там, дзе не планаваўся абстрэл расійскімі войскамі. За некалькі дзён да ўварвання ФСБ загадала сваім інфарматарам выехаць з Кіева і пакінуць ключы ад кватэр расійскіі аператыўнікам.
Амерыканскае выданне заяўляе, што звестуі былі сабраныя падчас расследавання, якое доўжылася некалькі месяцаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.