Спікер Мясніковіч звольніў спікера Мясніковіча
Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл Мясніковіч сам падпісаў пастанову аб сваім вызваленні ад пасады ў сувязі з выхадам у адстаўку. Дакумент ад 4 снежня ў пятніцу быў апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале РБ.
Як вядома, спікерам Савета Рэспублікі стала 59-гадовая Наталля Качанава, былая кіраўніца Адміністрацыі прэзідэнта. Падчас галасавання супраць яе кандыдатуры быў толькі адзін сенатар. 69-гадовага Міхаіла Мясніковіча чакае праца на пасадзе старшыні калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі. Аляксандр Лукашэнка прапанаваў яе яшчэ ў канцы лістапада. У лютым наступнага года Беларусь стане старшынёй Еўразійскага эканамічнага саюза і атрымае права прызначыць на чатыры гады свайго кіраўніка калегіі ЕЭК. Няма сумненняў, што кандыдатуру Мясніковіча зацвердзяць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.